Спортивный клуб Farkhad Team :

  • Приглашает в группу по кикбоксингу (тайбоксу) людей со стажем
  • Объявляет набор в группу по ММА для любого уровня подготовки и группу по кикбоксингу для начинающих.

Возрастных ограничений нету, тренируются и мальчики и девочки.

Звоните
+375444777086 (велком)
+375298081077 (мтс)


Предыдущие номера журнала "Бойцовский клуб" вы можете приобрести в редакции.



Партнеры и друзья


 

Беларуска стала каралевай сусветнаго бокса


Опубликовано: Ноябрь 30, 2006
Печать   

АЛЕСЯ ГРАФ АБАРАНІЛА ТЫТУЛ ЛЕПШАЙ НА ПЛАНЕЦЕ Ў СУПЕРЛЁГКАЙ ВАЗЕ

ЯЎГЕН ВАЛОШЫН

Alesia Graf Belarus Boxer Алеся Граф бокс Беларусь
Прэстыжны пояс наша паненка выйграла яшчэ ў лютым 2006 года ў двубоі з Мэрлін Эрнандэс (Дамініканская Рэспубліка). Гэтым разам тытул у Алесі спрабавала адваяваць Марыя Анкарэна з Уругвая. Двубой праходзіў у Магдэбурзе і мусіў быў доўжыцца 10 раундаў. Анкарэна — адна з лідэраў жаночага бокса, вельмі моцная фізічна. Але наша дзяўчына накаўтавала суперніцу ўжо ў чацвертым раундзе.

Такім чынам, наўрад ці зараз існуе сіла, якая можа забраць пояс GBU ў беларускі. Яна моцна трымаецца ў вагавай катэгорыі 57 кілаграмаў.

Алеся Граф нарадзілася ў Гомелі і там жа пачала займацца боксам. Сапраўднае прозвішча Алесі — Клімовіч. Зараз ёй 25. Шэсць гадоў таму яна пераехала ў Штутгарт да вядомага нямецкага трэнера Торстэна Шмітца. І праз колькі гадоў стала там зоркай.

Алеся правяла 16 прафесійных баёў і прайграла толькі аднойчы Алісіі Эшлі з Ямайкі. Гэта быў двубой за тытул чэмпіёнкі свету ў версіі WIBF. Як сведчаць журналісты нямецкіх газет, «двубой быў роўны, можна было аддаваць перамогу і туды, і туды».

«Яна вельмі моцная, удары вылятаюць як з гаўбіцы,— піша пра нашу Алесю вядомая нямецкая газета Die Tageszeitung.— І яна прыгажуня, можа не толькі змагацца на рынгу, але і працаваць мадэлькай. Да таго ж Алеся Граф вельмі інтэлігентная».

Карацей, нашу паненку там вельмі любяць. А яна працягвае выступаць пад беларускім сцягам і называе сябе не інакш як беларускай.

Цікава і тое, што Алесю Граф апякуе былы менеджэр братоў Клічко Клаус Петэр Коль.

Таксама вядома, што Алеся Граф яшчэ не ўзяла шлюб. Яна адна з самых папулярных нявест у Штутгарце.

ДАРЭЧЫ

У жаночым боксе ёсць дзве найпрэстыжнейшыя прафесійныя версіі: GBU і WIBF. З большага чэмпіёнскія паясы ў іх трымаюць немкі, лацінаамерыканкі і баксёркі з ЗША. Наша Алеся самая вядомая прадстаўніца славянскіх краін.



Показать Комментарии (0)

"БК" рекомендует
Спортивные клубы и секции

2 link(s)
1 link(s)
3 link(s)
1 link(s)
1 link(s)
1 link(s)
1 link(s)
1 link(s)

 

Вход
Имя пользователя:
Пароль:
Запомнить меня

Нет регистрации?
Регистрироваться сейчас!

Забыли пароль?

Rating All.BY Катало?TUT.BY
"Бойцовский клуб" - связаться с нами